У сувязі з паводкай выратавальнікі рыхтуюцца эвакуяваць 4000 чалавек
Падчас паводкі ў Беларусі могуць пацярпець 77 населеных пунктаў. Пра гэта 4 сакавіка на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў. Па словах міністра, гэта прагноз пры самай дрэннай сітуацыі. Магчыма, эвакуяваць давядзецца да чатырох тысяч чалавек.
Барыеў: "Агулам па краіне сітуацыя вясновай паводкі можа закрануць 77 населеных пунктаў, у якіх пражывае 54.909 чалавек. Падтапленне магчымае на 1948 падворках. Па прагнозах, магчымае падтапленне ў 9 месцах участкаў дарог".
Пры гэтым, як адзначыў міністр, Мінску і сталічнаму рэгіёну вясновая паводка затапленнем не пагражае.