У Светлагорску каля 200 чалавек зладзілі флэшмоб супраць “смярдзючага завода”

У Светлагорску каля 200 чалавек зладзілі флэшмоб супраць “смярдзючага завода”

У Светлагорску каля 200 мясцовых жыхароў выйшлі на Цэнтральную плошчу горада ў медыцынскіх масках. Людзі трымалі ў руках паветраныя шарыкі зялёнага колеру і так стаялі каля гадзіны. Гэта быў флэшмоб супраць дзейнасці новага завода беленай цэлюлозы, праз які гарадскім паветры заўсёды стаіць непрыемны пах.

Як паведамляе gomel.today, людзі проста стаялі і размаўлялі між сабой, пакуль не распачаўся дождж. Тут прысутнічалі і сілавікі ў цывільным, якія здымалі ўдзельнікаў флэшмоба на відэа. Праз пэўны час на плошчу выйшаў міліцыянт і праз мегафон нагадаў пра закон аб масавых мерапрыемствах і адказнасць за яго парушэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі