У Светлагорску маладыя людзі абстралялі падлеткаў з пнеўматычнага пісталета

У Светлагорску маладыя людзі абстралялі падлеткаў з пнеўматычнага пісталета

У Светлагорску аўтапатруль затрымаў двух маладых людзей з пнеўматычным пісталетам маркі "Borner". 

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, увечары 12 лютага міліцыянты падчас патрулявання атрымалі арыенціроўку, што ў мікрараёне мікрараёна Бярэзіна 16-гадоваму падлетку пагражаюць прадметам, падобным да пісталета.

Прыбыўшы на месца здарэння, праваахоўнікі затрымані двух маладых людзей, якім было па 21 годзе. У аднаго з іх пры асабістым даглядзе і знайшлі пнеўматычны пісталет. 

Выявілася, што нецвярозыя маладыя людзі вырашылі высветліць адносіны з непаўналетнімі, якія каталіся з горкі на дзіцячай пляцоўцы. У якасці аргумента яны вырашылі выкарыстаць пнеўматычны пісталет і пачалі страляць па спалоханых падлетках, якія кінуліся ўцякаць. 

Міліцыянты затрымалі маладых людзей. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі