У Свірскім доме-інтэрнаце два супрацоўнікі памерлі ад COVID-19
У Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце зафіксаваныя 32 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведамляе mlyn.by са спасылкай на дырэктара ўстановы Казіміра Русака.
Яшчэ з 3 красавіка інтэрнат перайшоў на асаблівы рэжым у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Ва ўстанове ўвялі масачны рэжым і тэрмаметрычны кантроль для супрацоўнікаў і пацыентаў.
Аднак 22 красавіка ў лякарню з пнеўманіяй трапілі 7 работнікаў інтэрната, а яшчэ 6 чалавек сышлі на бальнічны праз ВРВІ. Першы выпадак COVID-19 пацвердзіўся 30 красавіка.
Два чалавекі, шпіталізаваныя 3 траўня з каранавірусам, памерлі. Гэта 62-гадовы загадчык гаспадаркі Віктар Янцэвіч і 57-гадовы кіраўнік гаспадаркі інтэрната Пётр Валынец, удакладняе TUT.by.
Па стане на 14 траўня ў Мядзельскай раённай лякарні зарэгістравана 146 пнеўманіяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.