У сярэднім за суткі даішнікі затрымліваюць у Мінску 17 нецвярозых кіроўцаў
У сярэднім за суткі інспектары ДАІ затрымліваюць у сталіцы 17 п'яных кіроўцаў. Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", летась супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі ў сталіцы 6423 кіроўцы, якія былі за рулём у стане алкагольнага ап'янення. За сёлетнія тры месяцы па віне нецвярозых кіроўцаў здарыліся 18 дарожна-транспартных здарэнняў. У выніку гэтых аварый адзін чалавек загінуў і 27 атрымалі траўмы.