У Таліне кіроўцы блакуюць рух у знак пратэсту супраць дзеянняў урада

Сёння ў Эстоніі апоўдні прайшла акцыя праціўнікаў цяперашняга ўрада і асабіста прэм'ер- міністра Андруса Ансіпа.
Частка машын вельмі павольна ездзіла па цэнтры Таліна і падавала гукавыя сігналы. На некаторых вуліцах рух практычна спыніўся.

Такім чынам кіроўцы адказваюць на заклік ініцыятараў кампаніі па роспуску ўрада і сыходу ў адстаўку прэм'ер-міністра Ансіпа.

Акрамя цэнтра Таліна былі таксама спыненыя буйныя гарадскія магістралі. Як паведамлялася, на працягу двух апошніх дзён па SMS і інтэрнэце ў Эстоніі рассылаецца заклік "Заўтра (30 красавіка) і ажно да адстаўкі Ансіпа.

Усюды! З 12:00 да 12:20 увесь транспарт зніжае хуткасць да 5 кіламетраў у гадзіну і падае сігналы. Паведаміце ўсім знаёмым".

З патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра выступае таксама шэраг грамадскіх рускамоўных арганізацый, у тым ліку ствараемы Камітэт 9 траўня, вядомыя эстонскія палітыкі і навукоўцы.

Паводле іх меркавання, палітыка правага ўрада ў дачыненні да рускамоўнага насельніцтва і планы пераносу помніка Воіну-вызваліцелю, якога правыя называюць "знакам савецкай акупацыі", справакавалі ў канцы мінулага тыдня масавыя беспарадкі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі