У Тарнове на Лідчыне пройдзе традыцыйнае свята “Камаедзіца”

У Тарнове на Лідчыне пройдзе традыцыйнае свята “Камаедзіца”

У Лідскім раёне 2 красавіка пройдзе традыцыйнае татэмнае свята “Камаедзіца”, падчас якога адбудзецца сімвалічнае прабуджэнне мядзведзя. Свята пройдзе ў аграгарадку Тарнова. Гасцей пачастуюць “мядзведжымі” стравамі, прапануюць пагуляць з мядзведзем і паскакаць кракавяк, падэспань і лявоніху.

“Камаедзіцу” традыцыйна святкуюць напярэдадні Дабравесту. Яна была вельмі папулярнай на Лідчыне і цяпер свята спрабуюць захаваць. “Камаедзіца” прысвечаная жывёлам, найперш — вясноваму прабуджэнню мядзведзяў. У гэты дзень было прынята гатаваць асаблівыя стравы з раслінаў, якія любіць мядзведзь. Лічылася, што на наступны дзень пасля “Камаедзіцы” мядзведзі выходзяць з бярлогаў, нагадвае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі