У Тайландзе адбылася перастрэлка беларуса і амерыканца, перамог беларус
39-гадовы беларус Сяргей Мартынаў у другі раз запар стаў уладальнікам Кубка свету па кулявой стральбе, які праходзіў у Тайландзе. Ён быў лепшым у стральбе лежачы з дробнакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі
50 метраў.
У фінальнай частцы спаборніцтваў па ачках беларуса дагнаў 26-гадовы чэмпіён Алімпіяды-2004 з ЗША Мэццю Эманс. Таму была прызначаная перастрэлка за “золата”, у якой беларус аказаўся больш дакладным.
Такім чынам Сяргею Мартынаву ўдалося абараніць свой тытул уладальніка Кубка свету, які ён заваяваў летась у Іспаніі.
БЕЛТА