У Тайландзе аўтобус упаў у цясніну: 21 чалавек загінуў, яшчэ 19 параненыя
На крутым горным павароце аўтобус прабіў агароджу і паваліўся ў прорву глыбінёй каля 50 метраў.
Па папярэдніх дадзеных, у транспартнага сродку адмовілі тармазы.
Паліцыя правінцыі Лампанг, дзе адбылася аварыя, паведамляе, што аўтобус перавозіў будысцкіх паломнікаў. Усе памерлыя былі жанчынамі з паўночнай правінцыі Чыангмай.
Ратавальнікам спатрэбілася шмат часу, каб выцягнуць са зламанага аўтобуса ўсіх пацярпелых. Працы ўскладняліся не толькі цяжкадаступнасцю месца ДТЗ, але і цемрай — аварыя адбылася каля 19:00 па мясцовым часе (15:00 па Мінску), перадае інфармагенцтва ИТАР-ТАСС.