У Тбілісі для разгону пратэстоўцаў выкарысталі вадамёты і газ

Мітынг у Тбілісі супраць закона аб "замежных агентах"

Мітынг у Тбілісі супраць закона аб "замежных агентах" / jam-news.net

Парламент Грузіі 17 красавіка працягне разгляд праекта закона "Аб замежным уплыве", які параўноўваюць з расійскім законам аб "замежных агентах". Уначы каля будынка парламента была жорстка разагнаная акцыя пратэсту, перадае jam-news.net.

У аўторак дзясяткі тысяч людзей прыйшлі на праспект Руставелі, патрабуючы адклікаць праект гэтага закона. Уначы сілавікі разагналі пратэстоўцаў з выкарыстаннем вадамётаў і газу. Дзясяткі чалавек былі затрыманыя, многія збітыя. У сацсетках з'явіліся відэаролікі, на якіх бачна, як спецназ пераследуе людзей, збівае іх з ног, а затым ужывае да іх фізічны гвалт. Сярод пацярпелых ёсць і журналісты.

Намер грузінскіх парламентароў прыняць закон аб "замежных агентах" выклікаў негатыўную міжнародную рэакцыю. Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер заявіў, што адміністрацыя Байдэна занепакоеная гэтым. Прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль папярэдзіў кіраўніцтва Грузіі, што гэты закон "не адпавядае заяўленаму шляху Грузіі на ўступленне ў Еўрасаюз і, наадварот, аддаліць краіну ад гэтай перспектывы".

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі назвала гэты законапраект "стратэгіяй Расіі па дэстабілізацыі Грузіі". Яна папрасіла прэзідэнта Еўрасавета Шарля Мішэля і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона абмеркаваць падзеі ў Грузіі на бліжэйшай сесіі Еўрасавета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі