У TG дазволяць абмежаваць кола тых, хто можа дасылаць асабістыя паведамленні

Telegram, ілюстрацыйнае фота

Telegram, ілюстрацыйнае фота

Для карыстальнікаў Telegram з Беларусі, Украіны і Расіі з наступнага тыдня будзе даступная новая функцыя. Яны змогуць абмяжоўваць кола тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні. Пра гэта паведаміў заснавальнік кампаніі Павел Дураў.

Па яго словах, чатыры дні таму рускамоўныя карыстальнікі Telegram сталі скардзіцца на паведамленні ад незнаёмцаў з заклікамі да тэрактаў. Пасля атрымання скаргаў адміністрацыя Telegram выкарыстала шэраг тэхнічных і арганізацыйных мер, каб прадухіляць такія рассылкі.

"У выніку дзясяткі тысяч спробаў адправіць такія паведамленні былі спыненыя, а тысячы карыстальнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым флэшмобе, сутыкнуліся з вечным блакаваннем сваіх Telegram-акаўнтаў", — піша Павел Дураў.

Ён паведаміў, што кампанія ўкараняе "рашэнні на аснове штучнага інтэлекту для яшчэ больш эфектыўнай фільтрацыі падобнага спаму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі