У Турцыі пачаліся арышты навукоўцаў

У Турцыі пачаліся арышты навукоўцаў

У Турцыі паліцыя прыйшла з ператрусамі ў Савет па навуковых і тэхналагічныХ даследаваннях. Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, ёсць звесткі пра затрыманні супрацоўнікаў цэнтра, аднак дакладная колькасць затрыманых пакуль не вядомая.

Апошнія тыдні ў Турцыі праходзіць хваля чыстак пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені. Напрыклад, напярэдадні стала вядома пра звальненне 94 футбольных суддзяў і іх памочнікаў. СМІ звязалі гэтую падзею з расследаваннем няўдалага путча.

Агулам больш за 60 тысяч чалавек ужо былі арыштаваныя, звольненыя або апынуліся пад следствам па падазрэнні ў дачыненні да путча. Сярод іх — вайскоўцы, суддзі, паліцыянты, выкладчыкі універсітэтаў, журналісты. Улады зачынілі больш за 2000 арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі