У Валожынскім раёне знайшлі шалёных кароваў
На малочна-таварнай ферме СПК "Лоск" у Валожынскім раёне Міншчыны абвешчаны карантын па шаленстве. Як паведамляюць "Беларускія навіны", пры даследаванні мозгу памерлай на ферме каровы ветэрынары выявілі факт шаленства. Пасля гэтага работнікі фермы тэрмінова прайшлі вакцынацыю. Зрабілі прышчэпкі і жывёлам. Цяпер пад назіраннем знаходзяцца 4 чалавекі і 71 карова. Паўторная вакцынацыя пройдзе ў дваццатых ліках траўня.
Вяскоўцы мяркуюць, што на шаленства жывёла магла заразіцца на выгане ад укусу хворай лісы.
Вяскоўцы мяркуюць, што на шаленства жывёла магла заразіцца на выгане ад укусу хворай лісы.