У Варшаве будуць пратэставаць супраць расійскіх вайсковых базаў у Беларусі

Акцыю арганізуюць кампанія "Разам для Беларусі", рух салідарнасці "Разам" і фундацыя "За свабоду і дэмакратыю".

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі акцыі пратэсту супраць расійскіх вайсковых базаў у Беларусі прайшлі ў Мінску і Магілёве.
 

Нагадаем, што пра планы размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу ў красавіку 2013-га заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу. У снежні дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 прызямлілася на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах. Разам з імі з Расіі перабазіраваўся і тэхнічны персанал.

Акрамя таго на тэрыторыі Беларусі ўжо знаходзяцца расійскія вайсковыя аб’екты: Вілейская база сувязі і радыёлакацыйная станцыя “Волга” каля Ганцавічаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі