У Ваўкавыску дзеці ходзяць у гімназію з ліхтарыкам
"Дзеці не павінны хадзіць у цемры і спатыкацца"
У Ваўкавыску дзеці ходзяць у гімназію з ліхтарыкам. "На адлегласці пяці метраў свайго дзіцяці ў цемры я не бачу, — цытуе словы мясцовай жыхаркі volkovysknews.by. — Вельмі хочацца хоць трохі асвятліць гэты шлях. Думаю, многія ведаюць гэтую дарогу. Раніцай і ўвечары дзеці ідуць па ёй у [дзіцячы] садок, у гімназію № 2, дарослыя на працу... Дзеці не павінны хадзіць у цемры і спатыкацца — на дарожцы ёсць ямы".
Камунальнікі абяцаюць вырашыць праблему з асвятленнем каля гімназіі і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, але дакладную дату не называюць. Гаворка ідзе пра планы на першы квартал 2025 года. Так і дацягнуць да вясны.
Падобныя праблемы ёсць і ў іншых гарадах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.