У Ваўкавыску ўжо 5 пацверджаных выпадкаў адру

У Ваўкавыску ўжо 5 пацверджаных выпадкаў адру

У Ваўкавыску адзёр пацвердзіўся ў пяці чалавек. Ёсць таксама пацыенты з падазрэннем на гэтую хваробу — яны кантактавалі з захварэлымі. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесніка галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыну Глінскую.

Сярод захварэлых — трое дзяцей і двое дарослых. Першы выпадак адру выявілі ў горадзе ў канцы лютага — захварэла дзіця. Яго бацькі адмовіліся ад прышчэпкі. Усе захварэлыя на сёння — гэта тыя, хто камунікаваў з першым носьбітам хваробы.

Спецыялісты нагадваюць, што адзёр напачатку вельмі нагадвае звычайную ВРВІ, пакуль не з’яўляюцца высыпанні на скуры. У папярэднія гады ад гэтай хваробы прышчаплялі да 98% усіх дзяцей. Летась быў толькі адзін завазны выпадак адру.

У Еўропе цяпер неспрыяльная сітуацыя з адром: на 9 лютага было зарэгістравана болей за 3 тысячы выпадкаў ва Украіне, Румыніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Нямеччыне, Латвіі, Польшчы, Францыі і Швецыі. Усяго за мінулы год у краінах Еўропы зарэгістравалі болей за 20 тысяч выпадкаў адру, 40 з якіх — са смяротным вынікам. Пераважная большасць захварэлых — гэта дзеці, падлеткі і юнакі да 20 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі