У Ваўкавыску забаранілі сход па вылучэнні дэлегатаў на Еўрапейскі форум
Ваўкавыскі райвыканкам не дазволіў правесці 3 кастрычніка сход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.
Адмову першы намеснік старшыні выканкама Ігар Кашкевіч патлумачыў тым, што ў Ваўкавыскім раёне не зарэгістравана структураў “Руху “За свабоду”. Да таго ж мясцовыя ўлады не могуць знайсці памяшкання для правядзення сходу.
У заяўцы арганізатар мерапрыемства Алесь Зарэмбюк прасіў дазволіць правядзенне сходу ў мясцовай бібліятэцы ці раённым Доме культуры.