У Венесуэле правялі апытанне: 90% хочуць адстаўкі Мадура
У Венесуэле правялі апытанне грамадскай думкі і выявілі, што амаль 90% удзельнікаў даследавання хочуць адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадура. Вынікі апытання апублікавала на сваім сайце газета El Nacional.
Адзначаецца, што даследаванне праводзілі з 11 па 14 сакавіка ў 16 найбольш населеных штатах і 32 гарадах краіны. Апытаных было 1,1 тысячы чалавек і 88,9% з іх выступілі за тое, каб Мадура склаў свае паўнамоцтвы. Статыстычная пагрэшнасць склала 3,3%, паведамляе ТАСС.
Венесуэла апошнімі гадамі перажывае цяжкі сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца гіперінфляцыяй і дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. На фоне гэтага крызісу адбываецца супрацьстаянне паміж уладамі і апазіцыяй, якое час ад часу выліваецца ў масавыя вулічныя пратэсты з сутыкненнямі.
Сёлета лідар апазіцыі Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, бо перакананы, што выбары, дзе фармальна перамог Мадура, прайшлі з парушэннямі і не могуць быць прызнаныя.