У Венесуэле выхоўваюць “новага чалавека” – чарговая ініцыятыва Чавеса

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў у панядзелак, што закрые ці нацыяналізуе прыватныя вучэльні і ВНУ, якія не ўвядуць новую ўрадавую праграму навучання, г. зв. “баліварыянскую сістэму адукацыі”. Міністр адукацыі, брат прэзідэнта Адан Чавес, заявіў, што праграма мае на мэце выхаванне новага чалавека, з новай, некапіталістычнай, сістэмай каштоўнасцяў. Рэформа ахопіць усе ўзроўні адукацыі, ад дашкольных установаў да ВНУ і будзе праведзеная за гэты год.

Між іншага, юныя венесуэльцы будуць вымушаныя завучваць прамовы Фідэля Кастра і чытаць творы Карла Маркса.

Паводле Onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі