У Венесуэле зноў блэкаут — электрычнасць знікла ў 21 рэгіёне краіны

У Венесуэле зноў блэкаут — электрычнасць знікла ў 21 рэгіёне краіны

У Венесуэле адбыўся другі за месяц маштабны блэкаут — з невядомых прычынаў знікла электрычнасць у 21 рэгіёне краіны, паведамляе выданне El Nacional. Раней адключэнне электраэнергіі здаралася 7 сакавіка. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў тады, што да блэкаута спрычыніліся Злучаныя Штаты, якія нібыла арганізавалі хакерскую атаку на сістэму энергазабеспячэння краіны.

Апазіцыйны лідар Хуан Гуайдо, якога Еўрасаюз прызнаў фактычным прэзідэнтам Венесуэлы, заклікаў людзей выйсці ў нядзелю, 31 сакавіка на акцыі пратэсту ў сувязі з праблемамі з падачай электрычнасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі