У верасні 1939 г. Чырвоная армія прынесла ў Беларусь не мір, а меч
20 верасня 1939 года Чырвоная армія ўвайшла ў Пінск. У гэтыя дні для многіх заходніх беларусаў і пачалася ІІ Сусветная вайна. Жыхары Пінска распавялі Еўрарадыё, што “рускія здзекавалася з людзей не горш за палякаў і немцаў”.
У першыя ж дні пасля прыходу саветаў адбыліся першыя масавыя забойствы ваеннапалонных і цывільных людзей падчас ІІ Сусветнай вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Пінск захапіла 52-я стралковая дывізія палкоўніка Кузьміна. Горад быў узяты хутка і амаль без бою. Мясцовая адміністрацыя не наважылася падарваць замінаваны мост праз Ясельду. Польскае войска адступіла на поўдзень.
Простыя пінчукі, якія моцна цярпелі ад несправядлівасці польскіх уладаў, спадзяваліся, што прыйшлі вызваліцелі і пачнецца лепшае жыццё. На ўсходнім ускрайку горада нават усталявалі драўляную арку з чырвонымі сцягамі і плакатамі. Аднак вельмі хутка ўсе зразумелі, што трапілі “з агня ды ў полымя”.
Ужо 22 верасня пад вёскай Макраны савецкія танкісты ўзялі ў палон 150 маракоў пінскай рачной флатыліі. 25 верасня, пасля допытаў, усіх іх расстралялі.
У той самы дзень 22 верасня пад вёскай Нуйна, пад Ковелем, калону ўцекачоў з Пінску заспелі савецкія самалёты. Пад бамбёжкай загінулі сотні людзей. У асноўным гэта былі старыя, дзеці, жанчыны: беларусы, палякі, яўрэі.
Потым у Пінск, з новай адміністрацыяй, прыйшло НКВД . У горадзе адразу арганізавалі 3 турмы, у якіх аж да нямецкай акупацыі канвеерам катавалі людзей, шукаючы сярод іх “ворагаў народу”.
На здымку: У старажытным Калегіуме езуітаў месцілася турма і катавальня НКВД.
На здымку: У гэтым будынку была турма на ўсе часы - польская, савецкая, нямецкая. Цяпер - біяміцынавы завод.
Першымі ахвярамі савецкіх рэпрэсій стала беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, потым “недабранадзейныя польскія элементы”. Ды і яўрэяў на нашай тэрыторыі першымі пачалі “прэсаваць” бальшавікі:
Распавядае прадстаўнік Пінскай яўрэйскай грамады: У верасні 1939 г. пасля ўступлення савецкіх войск у Пинск пачалася масавая нацыяналізацыя яўрэйскай маёмасці і дамоў, высылка і дэпартацыя яўрэйскага насельніцтва за межы Пінска.
Толькі паводле афіцыйных звестак, за гэты перыяд на Піншчыне былі рэпрэсаваныя каля 4 тысяч чалавек. І нават ранкам 22 чэрвеня 1941 года, калі немцы пачалі вайну з СССР, з Пінску быў адпраўлены эшалон з сем’ямі “ворагаў народу”. Як ні дзіўна, гэтым людзям нават пашанцавала. Гавораць мясцовы жыхар: 20 чэрвеня 1941 года пачалі зноў хапаць “кулакоў”, леснікоў. А з іх сем’яў сфармавалі той эшалон, які 22 чэрвеня адправілі на Алтай. Таму шмат з іх засталіся жывымі.
Тых пінчукоў, якіх не паспелі вывезці, супрацоўнікі НКВД проста забівалі рознымі спосабамі. Некаторых у пінскіх турмах, распавядае мясцовы жыхар: Частку людзей пабілі проста ў турме. Бо людзі сведчылі, што з прыходам немцаў шукалі сваякоў у турмах, дык там страх што рабілася. Ляжалі трупы з адрэзанамі вушамі, насамі. У падвалах было ўсё заліта крывёю.
Іншых людзей НКВД вывозіла за горад. Пра адзін з такіх выпадкаў даведаліся пінскія краязнаўцы ў 90-х гадах. Людзі казалі, што пад вёскай Вулька Гарадзішчанская ёсць магіла закатаваных саветамі людзей. Машына з “ворагамі народу”, якая ехала на Ўсход, раптам зламалася. Каб не мець болей клопату, энкавэдэшнікі арыштаваных людзей забілі і закапалі.
Гаворыць мясцовы краязнаўца: Мы паехалі па навакольных весках. І людзі, якім на той час было па 70 год, пачалі расказваць, што сапраўды, у лесе пад Вулькай ёсць магіла. Калі прыйшлі немцы ў 1941 годзе, мясцовыя жыхары папрасілі іх дапамагчы знайсці сваіх родных. Немцы знайшлі. 12 ліпеня далі дазвол раскапаць гэтую магілу. Сабралася сотні людзей. Раскапалі, дасталі 53 чалавекі, усе ў споднім. Рукі і ногі былі звязаныя дротам. У мужчын былі пераціснутыя палавыя органы. У той час, калі мы ўсталёўвалі крыж на магіле, да нас падышлі мясцовыя жыхары. Яны пачалі расказваць, як гэта было. Першай убачыла пахаванне жанчына з Вулькі, яна ўвечары шла дамоў і ўбачыла на гэтым месцы, што зямля варушыцца. Былі чутныя стогны. Яна так спалохалася, што прыбегла дахаты і проста сядзела ў трансе. Яна пачала размаўляць толькі праз тыдзень. Другі мужчына расказваў, што, калі пачалі выкапваць нябожчыкаў, то у многіх былі адрэзаныя вушы, насы. Апазнаць трупы было немагчыма. Апазналі толькі аднаго жыхара вёскі Сошна па ботах, бо іх не знялі. Калі капалі трупы, рыдлёўкай закранулі чыюсці нагу, у якую было забіты медныя цвікі.
Мясцовыя жыхары зноў закапалі закатаваных. На месцы магілы паставілі крыж. Аднак ў 1943 годзе прыйшлі партызаны. Краж знішчылі і загадалі ніколі не ўзгадваць пра гэты выпадак.
Памяць пра закатаваных аднавілі ў 1990-х. Дэмакратычныя актывісты ўсталявалі крыж. Потым, праз год, свой крыж усталявалі мясцовыя ўлады. Асвячалі гэтыя крыжы святары трох хрысціянскіх канфесій: праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай. Кожны год неабыякавыя людзі прыязджаюць да гэтай магілы, каб ушанаваць памяць усіх загінулых ад сталінскіх рэпрэсій.
Імёны сведкаў да ведама рэдакцыі.