У верасні ў Мінску больш за ўсё падаражэлі алей, абутак і водазабеспячэнне
У верасні кошты ў Мінску на харчовыя тавары ў параўнанні з жніўнем выраслі на 2%. У параўнанні з пачаткам года рост коштаў склаў 7,2%, інфармуе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Больш за ўсё падаражэлі наступныя прадукты: алей — на 13,7%, садавіна — на 13,2%, гародніна — на 10,3%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 3,9%, кандытарскія вырабы — на 3%, яйкі — на 2%.
Знізіліся кошты на бульбу — на 15,1%, цукар — на 0,6%.
Кошты на нехарчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем выраслі на 2,2%, ад пачатку года — на 13,1%. Больш за ўсё за месяц падаражэлі: абутак — на 4,8%, сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 3,8%, дываны і дывановыя вырабы — на 3,6%, парфумна-касметычныя вырабы — на 3,2%, адзенне — на 2,9%.
Платныя паслугі насельніцтву ў верасні ў параўнанні са жніўнем падаражэлі на 1,7%, ад пачатку года — на 14%. Больш за ўсё ў верасні вырасла плата за паслугі водазабеспячэння — на 40,5%, на паслугі чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных зносінах — на 2,9%, вышэйшай адукацыі — на 2,6%, тэатраў — на 2%.
Паслугі дашкольных установаў сталі таннейшымі на 8,1%, санаторна-аздараўленчыя — на 4,8%, турыстычныя - на 2,7%.
Фота: insales.ru