У верасні Viber заблакаваў у Беларусі 4 тысячы акаўнтаў махляроў
Засцерагчы сябе ад ашуканцаў можна з дапамогай функцыі "Абарона ад лішніх званкоў"
У верасні прыкладанне Viber у Беларусі заблакавала каля 4 тысяч акаўнтаў ашуканцаў, на якіх паскардзіліся карыстальнікі.
Пра гэта "Минск-Новости" паведамілі ў прэс-службе распрацоўніка мэсэнджара.
Усяго з пачатку лета ў Беларусі было заблакавана больш за 7 тысяч акаўнтаў ашуканцаў.
Карыстальнікі Viber ні ў якім разе не павінны паведамляць канфідэнцыйную інфармацыю іншым асобам, нагадваюць у кампаніі.
Для абароны ад ашуканцаў у дадатку ёсць функцыя "Абарона ад лішніх званкоў". Яе актывацыя не дасць магчымасці званіць на тэлефон тым, каго няма ў спісе кантактаў карыстальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.