У Верхнядзвінску п’яны кіроўца збіў дзіцячую каляску з п’янай жанчынай унутры

У Верхнядзвінску п’яны кіроўца збіў дзіцячую каляску з п’янай жанчынай унутры

У Верхнядзвінску 30-гадовы нецвярозы кіроўца збіў дзіцячую каляску з 42-гадовай жанчынай унутры, якой кіраваў мужчына. Кіроўца ўцёк з месца здарэння, аднак у выніку былі раскрытыя адразу дзве крымінальныя справы.

Мужчыну і жанчыну, траўміраваных у выніку ДТЗ, знайшлі на трасе на ўскрайку горада. Абодва былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Апынулася, што 50-гадовы мужчына скраў дзіцячую каляску, каб давезці да хаты сяброўку, якой пасля алкаголю стала дрэнна. У выніку яны трапіла пад аўтамабіль. Мужчына атрымаў пераломы абедзвюх ног, а ў жанчына пераломы рэбраў.

Перапалоханы кіроўца легкавушкі спыніўся, але, убачыўшы што нарабіў, сеў назад у машыну і збёг з месца ДТЗ.

Кіроўца машыны быў затрыманы і пакараны 5 гадамі пазбаўлення волі за кіраванне ў нецвярозым стане і пакіданне ў небяспецы збітых людзей, акрамя гэтага ён мусіць выплаціць 20 млн рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пакалечанаму мужчыне. Сам жа мужчына, які скраў каляску, у агульнай складанасці правядзе ў турме 1,5 гады. Акрамя крадзяжу ён абвінавачваецца ў тым, што збіў сваю папярэднюю сяброўку, паведамляе 5min.by.

Фота: avito.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі