У Віцебску пройдзе цырымонія адкрыцця “Славянскага базара”

У Віцебску пройдзе цырымонія адкрыцця “Славянскага базара”

У Віцебску пройдзе цырымонія адкрыцця “Славянскага базара” — XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў. Як паведамляе БЕЛТА, урачыстыя імпрэзы з гэтай нагоды расцягнуцца на цэлы дзень. Яны ўключаюць у сябе рознага кшталту конкурсы, фестывалі, выставы.

Само адкрыццё адбудзецца ў Летнім амфітэатры ў 20:30. На сцэне выступяць пераважна расійскія артысты, а таксама ансамблі “Сябры”, “Песняры”, Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Аляхно і іншыя выканаўцы, якіх традыцыйна запрашаюць на “Славянскі базар”.

Фестываль будзе праходзіць з 11 па 15 ліпеня з дадатковымі імпрэзамі 16-17 ліпеня. Асноўныя падзеі — Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай пені “Віцебск-2019” і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2019”.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі