У Віцебскай вобласці за "экстрэмізм" будуць судзіць чыноўніцу

Іна Кімстач 

Іна Кімстач  / dokshitsy.by

У Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці за распаўсюд "экстрэмісцкай інфармацыі" будуць судзіць чыноўніцу Іну Кімстач. Яе імя з'явілася ў раскладзе суда Докшыцкага раёна.

Кімстач працавала кіраўніцай справамі Крыпульскага сельскага выканкама. Нядаўна ёй выказвалі падзяку (яе выдзелілі на фота) за падрыхтоўку падворка сельсавета да рэспубліканскага фестывалю "Дзве ракі". Цяпер жа, відаць, звольняць, калі ўжо не звольнілі.

Рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў Беларусі, закранулі і чыноўнікаў. Гэта не першы такі суд над імі. Летась у Гродне затрымалі чыноўніка, які ў 2020-м галасаваў за Святлану Ціханоўскую і быў падпісаны на "дэструктыўныя" тэлеграм-каналы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі