У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія летась зрабілі налёт на банк

У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія ў мінулым годзе абрабавалі банк у пасёлку Капці. У чорных масках яны ўварваліся ў банк, збілі касірку і забралі больш за 20 мільёнаў рублёў. 
Праваахоўчыя органы ўстанавілі, што гэтыя людзі двума гадамі раней здзейснілі яшчэ адно злачынства. Яны абрабавалі так званага “валютчыка”, скраўшы ў таго з машыны больш за 50 мільёнаў рублёў. 

Адзін са злачынцаў мусіць правесці ў месцах зняволення сем з паловай гадоў, другі — дзесяць, абодва — з канфіскацыяй маёмасці. Цікава, што асуджаныя на момант нападу на банк былі дырэктарамі ўласных фірмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі