У Віцебску асудзілі падлетка, які расстраляў са стрэльбы могілкі

У Віцебску асуджаны падлетак, які разам з сябрам расстрэльваў могілкі. Увосень мінулага года на чатырох могілках у Віцебску ды Віцебскім раёне былі зарэгістраваныя факты вандалізму.  Невядомыя стралялі з пнеўматычнай зброі па медальёнах на помніках. Неўзабаве міліцыя затрымала дваіх хлопцаў, якія прызналіся, што такім чынам трэніравалі трапнасць. Цэлілі яны проста ў вочы на выявах нябожчыкаў.

Следства даказала, што сябры маюць дачыненне да расстрэла 59 помнікаў на габрэйскіх могілках у Віцебску ды на могілках "Дружба". 

Адзін з хлопцаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай, другім займаецца інспекцыя па справах непаўналетніх, бо на момант здзяйснення злачынства ён меў ўсяго 13 год.

Хто расстраляў могілкі ў вёсках Заронава і Мазалава, застаецца невысветленым.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі