У Віцебску да тых, каго затрымлівалі праз палітыку, ходзіць міліцыя

У Віцебску да тых, каго затрымлівалі праз палітыку, ходзіць міліцыя / pixabay.com
У Віцебску да тых, каго затрымлівалі праз палітыку, ходзіць міліцыя / pixabay.com

У Віцебску да людзей, якіх раней затрымлівалі праз палітыку, ходзіць міліцыя. Такія візіты сілавікі абяцаюць рабіць кожны месяц. Пра гэта распавёў міліцыянт, які прыходзіў да Тамары Ільіной. 

Тамару Ільіну ў студзені 2021 года затрымлівалі нібыта за пікетаванне ў лесе, пішуць праваабаронцы. Там яна была з іншымі пенсіянеркамі. Жанчыны выйшлі на занятак па скандынаўскай хадзе.  Пенсіянерка кажа, супрацоўнік міліцыі адзначыў, што тэрмін даўніны па той справе выйшаў, але яна застаецца ў іх на ўліку.

Прыходзілі і да іншых жыхароў горада. Некаторых сілавікі запрашалі на прафілактычныя гутаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі