У Віцебску грузавік задавіў 32-гадовую жанчыну
У Віцебску раніцай 11 лістапада 52-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля “МАН” (з платформай) на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і 1-я Красіна, у раёне нерэгуляванага пешаходнага перахода, здзейсніў наезд на 32-гадовую жанчыну.
Кіроўца, не заўважыўшы наезду, працягнуў рух. Толькі пасля сігналу аўтамабіляў, што рухаліся побач, ён спыніўся.
Жанчына была санітаркай Віцебскай абласной бальніцы. Ад шматлікіх траўмаў яна памерла на месцы аварыі.
Фота: uvd.vitebsk.gov.by