У Віцебску гучыць pre-party Кактэбельскага джазавага фэсту

Сёлета арганізатары фестывалю вырашылі зрабіць адмысловую беларускую сцэну ў Кактэбелі, каб паказаць свету актуальную музыку Беларусі і прыцягнуць увагу беларусаў да якаснай музыкі фестывалю Koktebel Jazz. 14 беларускіх гуртоў амаль што на працягу тыдня прэзентуюць шоў-кейс у Віцебску адначасова са Славянскім Базарам. Дзве розныя культуры, дзве розныя сцэны, дзве розныя місіі ў адным горадзе.

Арганізатары Koktebel Jazz, якія прыехалі ў Віцебск, адзначаюць, што ім пакуль што складана сказаць хто з гуртоў-удзельнікаў pre-party паедзе ў Кактэбель, але ўжо дакладна вядома, што на фэсце выступяць гурты Троіца і Серебряная свадьба. Таксама вядуцца перамовы з гуртамі AKANA, Сягреем Ціханавым і Эспрэса.

Але засталося яшчэ два дні канцэртаў!

На pre-party ужо паспелі выступіць CHERRYVATA, Testamentum Terrae, Хуткі Смоўж (11 ліпеня), AKANA, LaBo, Hair Peace Salon, OPEN SPACE (12 ліпеня), Серебряная Свадьба, Сяргей Ціханаў, BEZ.NOT (13 ліпеня).

Хутка чакаюцца Джамбібум , JENOWA , Фляус і Кляйн (14 ліпеня), MAMANET (госці з Украіны, якія ўжо выступалі ў Беларусі), LaBo, Port Mone (15 ліпеня). Усе дні фестывалю артыстаў падтрымлівае вядомы украінскі музыка і музычны крытык – dj Sivash.
Еўрарадые прапануе вам невялікую фота-справаздачу па другім і трэцім дні фестывалю.





























Віцебскае pre-party Koktebel Jazz праходзіць у клубе “Чердачок” на вул. Кастрычніцкай, 11. Штодзень, з 18.00 да 22.00.

“Асобная рэальнасць” – менавіта так гучыць слоган Кактэбелеўскага фестывалю ў гэтым годзе. Арганізатары Koktebel Jazz Festival спрабуюць змяніць свет да лепшага. Аднадумцы фэсту пачуюць у гэтым годзе сумесны праект патрыятычных Гайдамакаў (Україна) і польскіх джаз-рокавых грандаў VooVoo, брытанскую зорку Courtney Pine, добра вядомых Tequillajazz (Санкт-Пецярбург) з новай праграмай, незвычайны брытанска-азіятскі андэграўнд ад Oi Va Voi, DJ Sivash ( Украіна) і шмат іншых цікавых, непрадказальных бэндаў.

Нагадаем, што Koktebel Jazz Festival пройдзе 10-13 верасня у г. Кактэбель, што на беразе Чорнага Мора.
Сайт фестывалю: www.koktebel.info 

Фота: Зміцер Рудэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі