У Віцебску хуліганы абстралялі трамвай з пнеўматычнага пісталета

Два маладыя жыхары Віцебска (аднаму 27, другому 25 гадоў) з гаўбца дома па вуліцы "Праўды" некалькі разоў стрэлілі з пнеўматычнага пісталета ў бок трамвая, які рухаўся па вуліцы Смаленскай. У выніку было пашкоджаная шыба трамвайнага вагона. Ніхто з пасажыраў у салоне не пацярпеў, адзначае БЕЛТА. Затое раненне атрымала жанчына, якая ішла па вуліцы.



Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС затрымалі стралкоў. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае з ужываннем зброі. Зламыснікам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Фота — geophoto.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі