У Віцебску махляры выманілі ў жанчыны машыну і $2000 (фота)

У Віцебску махляры выманілі ў жанчыны машыну і $2000 (фота)

У Віцебску махляры выманілі ў 36-гадовай жанчыны машыну і 2000 долараў. Яна была знаёмая з імі, бавіла ў іх кампаніі час, з адным з мужчын склаліся сяброўскія адносіны. Аднойчы адзін са знаёмых папрасіў падвезці яго на яе аўтамабілі на месца, дзе трэба было вырашыць "пытанні бізнесу". Яго калега прыехаў туды на іншай машыне.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, там яны разыгралі сапраўдны спектакль — "бандыцкія разборкі". Нібыта, уцякаючы адтуль, жанчыну павезлі на сваім аўтамабілі, а пасля ёй сказалі, што яе легкавік трапіў у "дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам". Перапалоханай жыхарцы Віцебска прапанавалі вырашыць гэтую праблему, трэба было толькі перааформіць машыну на аднаго з яе знаёмых ды аплаціць выдаткі, звязаныя з "пазбаўленнем ад трупа".

Жанчына была ў шокавым стане, яна перадала ключы, дакументы на аўтамабіль і валюту. Пасля гэтага мужчыны зніклі і перасталі выходзіць на сувязь. А праз нейкі час пацярпелая пабачыла сваю машыну (дастаткова рэдкай маркі і мадэлі) у новага ўладальніка. Пасля размовы з ім яна і зразумела, што стала ахвярай махляроў ды звярнулася ў міліцыю.

Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў буйным памеры". Міліцыя затрымала 37-гадовага мужчыну, які раней быў асуджаны за вымагальніцтва і махлярства, а таксама яго 24-гадовага калегу, які таксама ўжо трапляў за краты (за крадзеж і рабунак). Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы, дапытваюцца сведкі. Не выключана, што ад гэтых махляроў пацярпелі і іншыя людзі.

Фота: sk.gov.by

У Віцебску махляры выманілі ў жанчыны машыну і $2000 (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі