У Віцебску міліцыянты і актывісты шпацыравалі па розных баках мосту (фота)

Акцыя салідарнасці 16 красавіка ў Віцебску адбылася на мосце. Каля 21-й гадзіны на парэнчах маста імя Кірава з’явіліся партрэты Віктара Ганчара, Змітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі і Анатоля Красоўскага. Пад партрэтамі маладыя актывісты запалілі свечкі.
Міліцыянты тым часам пільна сачылі за сітуацыяй на другім канцы моста, пад тэатрам імя Якуба Коласа. Затрыманняў ды інцыдэнтаў з праваахоўчымі органамі не было.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі