У Віцебску мужчына на электрасамакаце наехаў на дзвюх жанчын і ўцёк

У Віцебску мужчына на электрасамакаце наехаў на дзвюх жанчын і ўцёк

У Віцебску 34-гадовы мужчына на арандаваным электрасамакаце наехаў на тратуары на дзвюх жанчын і ўцёк. Яго знайшлі. Здарэнне адбылося яшчэ ў чэрвені, і вось расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, мужчыну абвінавачваюць у нанясенні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці і ў пакіданні ў небяспецы. Былі прызначаны экспертызы, апытаныя сведкі, пацярпелыя, праводзіўся следчы эксперымент і вочныя стаўкі.

Мужчына знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Ён нідзе афіцыйна не працуе, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. На яго маёмасць наклалі арышт.

У Віцебску мужчына на электрасамакаце наехаў на дзвюх жанчын і ўцёк
Той самы электрасамакат / sk.gov.by

А ў Шуміліне на Віцебшчыне таксама 34-гадовы мужчына і таксама ў чэрвені на ровары на пешаходнай дарожцы наехаў на 82-гадовую жанчыну. Пацярпелая атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспечную працу транспарту". Расследаванне працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі