У Віцебску нарадзіўся хлопчык вагой больш за 6 кг (відэа)
Яго назвалі Андрэем. У сям'і Сахаравых ён ужо трэцяе дзіця.
У Віцебску нарадзілася сапраўднае дзіця-волат. Хлопчык важыць 6,19 кг, яго рост 59 см. Як адзначае БЕЛТА, Юлія і Іван Сахаравы назвалі свайго сына Андрэем (у гонар дзядулі). Ён стаў трэцім дзіцёнкам у іх сям'і.
Тэлеканал СТВ дадае, што маме Андрэя 34 гады. Папярэдняе дзіця, якое яна нарадзіла, важыла 5 кг 100 гр. У Віцебскім раддоме кажуць, што дзеці вагой больш за 6 кг нараджаюцца рэдка, але такія выпадкі адзначаюцца штогод.
Фота: БЕЛТА, ctv.by