У Віцебску падчас бойкі ля начнога клуба загінуў мужчына
У Віцебску падчас бойкі загінуў 32-гадовы мужчына. Інцыдэнт адбыўся каля 3.30 10 снежня ля аднаго з мясцовых начных клубаў. Двое наведнікаў установы пасварыліся і выйшлі на вуліцу, каб высветліць адносіны. Там мужчыны пабіліся, і адзін з удзельнікаў канфлікту сканаў ад атрыманых пашкоджанняў.
Міліцыя затрымала іншага ўдзельніка бойкі, падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яго вылічылі з выкарыстаннем запісаў камер відэаназірання і знайшлі па месцы жыхарства.
Па факце здарэння распачатая крымінальная справа, перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.