У Віцебску пагражалі падарваць гарвыканкам
У Віцебску пагражалі падарваць гарвыканкам / vitebsk.cc
28 верасня ў Віцебску эвакуявалі работнікаў гарвыканкама і ўстаноў, размешчаных у будынках па суседстве, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Эвакуацыя пачалася прыкладна ў 11:45. Сілавікі патлумачылі, што атрымалі паведамленне пра мініраванні будынка гарвыканкама. На месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС, МУС і сапёрна-піратэхнічная служба.
Праверка памяшканняў і тэрыторыі працягвалася больш за гадзіну.
Спецыялісты не выявілі выбуховых прыстасаванняў і небяспечных прадметаў. І чыноўнікі спакойна вярнуліся ў свае кабінеты. Афіцыйна падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.