У Віцебску паставяць помнікі княгіне Вользе ды Аляксандру Неўскаму
Два новыя помнікі павінны з’явіцца ў Віцебску у 2010 годзе. Такія планы маюць мясцовыя ўлады і неўзабаве мяркуюць абвясціць конкурс на стварэнне манументаў. Адзін з іх — скульптурная выява княгіні Вольгі — будзе ўсталяваны ў раёне плошчы Свабоды, а другі — манумент Аляксандру Неўскаму — на плошчы Тысячагоддзя.
Згодна з легендамі, княгіня Вольга з’яўляецца заснавальніцай Віцебску. Аляксандар Неўскі ж, як кажуць, павянчаўся калісьці ў мясцовым храме з віцебскай князёўнай.
Згодна з легендамі, княгіня Вольга з’яўляецца заснавальніцай Віцебску. Аляксандар Неўскі ж, як кажуць, павянчаўся калісьці ў мясцовым храме з віцебскай князёўнай.