У Віцебску — пажар і затрыманні, Лукашэнка пасля Амана — у ААЭ. Стрым з Усавым
Павел Усаў
Лукашэнка працягвае вандраваць па Блізкім Усходзе. Пасля Амана ён накіраваўся ў ААЭ — там таксама будуць нейкія перамовы.
Тым часам у Віцебску без яго згарэў гандлёвы цэнтр — і вінаватых збіраюцца сувора пакараць. А Вольга Карач выступіла з рэзананснай прапановай: Беларусь на перамовах пра мір ва Украіне (якіх пакуль яшчэ няма) мусіць прадстаўляць Зянон Пазняк!
Таксама на парадку дня — ануляваныя карты паляка, пікет, на які былы каліновец збіраецца выйсці ў Літве, і чарговы "японскі шпіён", затрыманы ў Беларусі (гэта зноў не жарт). Абмяркоўваем усё гэта з палітычным аналітыкам, кіраўніком варшаўскага Цэнтра аналізу і прагнозу, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.