У Віцебску плануюць знесці былую каталіцкую капліцу XIX стагоддзя

У Віцебску плануюць знесці былую каталіцкую капліцу XIX стагоддзя

Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне знесці двухпавярховы цагляны будынак №25/4 па вуліцы Урыцкага ў батанічным садзе.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі год пабудовы будынка ўказаны як 1939-ы, але, верагодна, гэта год перабудовы альбо рамонту.

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", будынак, хутчэй за ўсё, з’яўляецца капліцай, пабудаванай у 1859 годзе. Яна належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю. Другі паверх у будынку быў надбудаваны пазней.

Малюнак будынка захаваўся ў выданні канца ХІХ стагоддзя. Ён і сёння пазнаецца па двух стрэльчатых вокнах вельмі спецыфічнай формы.

Такім чынам, у Віцебску плануюць знішчыць адзін з нямногіх ацалелых архітэктурных помнікаў XIX стагоддзя. На жаль, будынак не ўнесены ні ў якія ахоўныя спісы.

Фота: news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі