У Віцебску пройдзе фестываль паўночнаеўрапейскага кіно

У красавіку ў віцебскім кінатэатры "Мір" адбудзецца фестываль паўночнаеўрапейскага кіно.

Як інфармуе БЕЛТА, 23-29 красавіка штодня на вечаровым сеансе а 19-й будуць паказваць розныя па жанрах карціны скандынаўскіх і суседніх краін — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі. Усе фільмы, па словах арганізатараў, былі знятыя ў 2013-2014 гадах.

З ініцыятывай кінафэсту выступілі амбасады скандынаўскіх краін. Сеансы падчас фэсту будуць бясплатнымі, кажа дырэктарка кінатэатра.

Фота — vitebsk.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі