У Віцебску трамвай сышоў з рэек праз дзіцячае свавольства
У Віцебску з рэек сышоў трамвай, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Прычынай аварыі паслужыў нейкі прадмет, хутчэй за ўсё камень. Яго падкінулі пад колы трамвая дзеці, якія адразу ўцяклі. У выніку аварыі пацярпелых няма, машына таксама не атрымала сур’ёзных пашкоджанняў. Цяпер шукаюць свавольнікаў, якія ледзь не давялі да бяды.