У Віцебску з аўкцыёну прадаюць кнігу Васіля Быкава з аўтографам аўтара

У Віцебску з аўкцыёну прадаюць кнігу Васіля Быкава з аўтографам аўтара. Кніга выдазена на рускай мове ("Журавлиный крик. Третья ракета. Альпийская баллада") ў 1972 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" накладам 100 000 асобнікаў у серыі "Бібліятэка беларускай аповесці".

Як інфармуюць "Народныя навіны Віцебска", на тытульным лісце кнігі ёсць аўтограф Васіля Быкава: "В. М. Ревзону с приветом!". Датаваны подпіс 5 лістапада 1979 года. Верагодней за ўсё кніга была падпісаная для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веньяміна Майсеевіча Рэўзана, які памёр 22 траўня 2014 года ва ўзросце 93 гадоў.

Стан кнігі з аўтографам вялікага беларускага пісьменніка ўладальнік ацэньвае, як добры. Яе кошт складае 150 долараў.

Фота: news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі