У Віцебску загарэўся гістарычны будынак (фота, відэа)
17 красавіка ў Віцебску загарэўся дарэвалюцыйны будынак на Савецкай вуліцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Пажар пачаўся каля 10:15. Як адзначаюць відавочцы, дым ішоў з-пад страхі дома. Супрацоўнікі МНС удакладнілі, што агнём у паддашкавым памяшканні шматкватэрнага дома пашкоджаная кроквенная сістэма даху.
Пажар атрымалася лакалізаваць і ліквідаваць у сціслыя тэрміны. Цяпер пажарнікі высвятляюць прычыну ўзгарання.
Дом, у якім адбыўся пажар, пабудаваны напрыканцы XIX або на пачатку XX стагоддзя. Ён лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю трэцяй катэгорыі як частка комплексу дарэвалюцыйнай забудовы Савецкай вуліцы.