У Віцебску збілі раставы макет Някляева (фота)

У Віцебску невядомы хлопец напаў на пікет зборшчыкаў подпісаў за вылучэнне Ўладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнты, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Нападнік быў апрануты ў камуфляжную куртку і меў на твары павязку. Малады чалавек падышоў да групы зборшчыкаў, прамовіў “Добры дзень!” і нанёс колькі ўдараў кулаком у твар раставога макета Ўладзіміра Някляева, што стаяў на месцы пікетавання. Пасля гэтага хлопец паваліў макет на зямлю ды кінуўся ўцякаць.

Сябры ініцыятыўнай групы іншага кандыдата, Віталя Рымашэўскага, што паставілі свой пікет побач, заўважылі: гэты малады чалавек сёння ўжо падыходзіў да пікетаў і прасіў запаліць.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі