У Віцебску збіраюць грошы на ўшанаванне памяці расстраляных габрэяў

Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Гарадская габрэйская супольнасць" распачала збор сродкаў на ўсталяванне памятнага знака на месцы знішчэння габрэйскага гета. Летам і восенню 1941 года фашысты праводзілі масавыя расстрэлы віцебскіх габрэяў. Пераважна, гэта рабілася ў так званым Ілаўскім яры на ўскраіне горада.

Толькі ў 90-я гады на месцы, дзе знаходзілася гета і на месцы масавых расстрэлаў былі ўсталяваны памятныя камяні. Дагэтуль нават сваякам і блізкім загінулых не дазвалялася пісаць на памятных знаках, што расстраляныя і закатаваныя былі габрэямі.

Цяпер над праектам мемарыялам працуе аўтар комплексу "Хатынь" Леанід Левін. Адзіная крыніца фінансавання помніку — ахвяраванні.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі