У Віцебску згатуюць яечню з тысячы яек

У Віцебску згатуюць яечню з тысячы яек

Яечню з тысячы яек згатуюць на народным гулянні "Масленiца" ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна".

Як перадае БЕЛТА, у Віцебску на пляцоўцы комплексу, які па-старому называецца "Задзвінне", асноўныя святкаванні пачнуцца 12 сакавіка. У гэты дзень адчыняцца выставы, пройдзе канцэрт, а таксама пачне працаваць літоўская нацыянальная кухня, якую прывязуць з сабой госці з Вільні.

13 сакавіка пройдзе своеасабліва спаборніцтва паміж нацыянальнымі кухнямі Беларусі і Літвы. Па словах арганізатараў, кожны зможа пакаштаваць стравы па старадаўніх рэцэптах. Таксама ў праграме запланаваны конкурс на самы смачны і вялікі блін. Акрамя таго, літоўскія госці абяцаюць згатаваць яечню з тысячы яек — для гэтага яны нават прывезлі вялікую патэльню.

На пляцоўках комплексу абяцаюць забавы на любы густ: песні, танцы і гульні, тэатралізаванае прадстаўленне і паказальныя выступленні вікінгаў і рыцараў, "Шляхецкі салон XIII стагоддзя" і праца выстаўных залаў. Будуць працаваць і "гандлёвыя рады".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі