У Віцебску знайшлі чатырох мёртвых дзікоў

Першага дзіка знайшоў віцебскі фатограф Юрый Шэпелеў яшчэ 8 траўня, таксама ён заўважыў, што нешта падобнае да дзіка цячэнне ракі панесла далей.



9 траўня, у часе святкавання Дня Перамогі, гараджане паведамілі ў міліцыю на парэшткі дзіка, якія знайшлі ў цэнтры гораду непадалёк ад моста Кірава. Міліцыянты паведамілі пра знаходку дзяжурнаму, аднак 10 траўня труп жывёлы яшчэ заставаўся на тым жа месцы.



Карэспандэнт БелаПАН абследаваў бераг Дзвіны і знайшоў яшчэ дзве тушы ніжэй па цячэнні і адну — вышэй. Пра гэтыя знаходкі ён паведаміў у МНС па тэлефоне “101”, дзе дзяжурны паабяцаў зафіксаваць месцазнаходжанне загінулых жывёл і перадаць інфармацыю адпаведным службам. Аднак, улічваючы выходныя, адбыцца гэта можа толькі ў панядзелак.



Год таму ў раёне Віцебска зафіксавалі ачаг чумы свіней. Сельскія жыхары тады таксама паведамлялі пра мёртвых дзікоў, у прыватнасці, у рацэ Лучэса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі