У віцебскую радзільню прыйшла цяжарная казуля

У віцебскую радзільню прыйшла цяжарная казуля

На тэрыторыі віцебскай радзільні №2 на выходных пабачылі казулю. Жывёла трапіла ў пастку паміж бляшанай агароджай і плотам з сеткі-рабіцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Спрабуючы вырвацца, казуля падрапалася аб металічныя канструкцыі. 

Відавочца, які выявіў жывёлу, затэлефанаваў ратавальнікам. Тыя выцягнулі казулю з пасткі паміж платамі і адвезлі яе ў Віцебскі заапарк. Калі казулю аглядаў ветэрынарны лекар, высветлілася, што яна цяжарная.

У Віцебску апошнім часам нярэдка дзікія жывёлы трапляюцца гараджанам у самых нечаканых месцах. Напрыканцы красавіка па горадзе бегаў лось, а нядаўна ў горадзе злавілі бабра, які спрабаваў схавацца пад машыны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі